Сообщения

Изображение
Гомельскі афіцэр: "Я ўспрымаю з усмешкай пазбаўленне звання" Падпісвайцеся на наш канал: https://t.me/shtodzien  https://www.facebook.com/sztodzien Аляксандр Лукашэнка пазбавіў воінскіх званняў некалькі дзясяткаў афіцэраў. Сярод іх -- афіцэр запасу з Гомеля Аляксандр Пануца , які двойчы звяртаўся да людзей у форме з заклікам не ўдзельнічаць у вайне супраць Украіны. Навіна пра пазбаўленне воінскага звання стала для старэйшага лейтэнанта запаса Аляксандра Пануцы сюрпрызам. “Штодзень” распытаў былога вайскоўца пра тое, як ён ставіцца да таго, што апынуўся ў кампаніі Валерыя Сахашчыка і іншых сапраўдных афіцэраў. Аляксандр Пануца падчас аднаго са сваіх антываенных відэазваротаў Ці стала навінай пазбаўленне звання? Гэта для мяне стала навінай. Да вашага паведамлення не ведаў, што мяне пазбавілі воінскага звання. Але гэта, відавочна, прызнанне маёй апазіцыйнай і антываеннай дзейнасці, звязанай з падзеямі 2020 года і вайной ва Украіне. З іншага боку, нічога новага. Ёсць інфармацы
Изображение
"Хацелася б, каб у Гомелі быў гістарычны герб". Гомельскі навуковец шукае ў замежных архівах першапачатковую выяву герба Падпісвайцеся на наш канал: https://t.me/shtodzien  https://www.facebook.com/sztodzien Гомель адсвяткаваў сваё 880-годдзе — менавіта столькі год таму горад упершыню ўзгадваецца ў Іпацьеўскім летапісе, у 1142 годзе. Як і кожны буйны беларускі горад, Гомель мае афіцыйны герб — рысь у блакітным полі. Але ці гістарычны гэта герб? І чаму шматлікія гомельцы, кажучы пра герб Гомеля, маюць на ўвазе белы крыж на чырвоным фоне? “Штодзень” звярнуўся да вядомага гомельскага гісторыка Яўгена Малікава , каб ён распавёў пра гербы Гомеля — афіцыйны і гістарычны. Яўген Малікаў працуе ў замежных архівах Распавядзіце, калі ласка, пра гісторыю афіцыйнага герба Гомеля. Сучасны афіцыйны герб Гомеля зацвержаны ў канцы XVIII ст. На той час гарады усёй Беларусі былі далучаны да Расейскай імперыі і пераходзілі на ўласцівае гэтай дзяржаве адмінстрацыйнае кіраванне. У некаторых стараж
Изображение
  Цмок, які не змог: прыгоды гомельскага “Валатазаўрыка” Падпісвайцеся на наш канал: https://t.me/shtodzien  https://www.facebook.com/sztodzien Той самы цмок, які не змог У пачатку жніўня на адным з Валатаўскіх азёраў Гомеля ўсталявалі незвычайную скульптуру. Аднак доўга тая не пратрымалася і хутка сышла пад ваду, пакінуўшы пра сябе хвалю прышпілаў і мемаў у сацыяльных сетках. Пасля вяртання “падводнага” цмока на месца гомельскі аналаг пачвары з шатландскага возера Лох-Нэс нават займеў адметную назву “Валатазаўрык”. Але меркаванні гомельцаў адносна яе падзяліліся – ад цалкам станоўчых да катэгарычна адмоўных. “Штодзень” разабраўся ў прыгодах новай гомельскай скульптуры, хвалі хейта і любові да яе ды ігнараванні ўладамі гісторыі і традыцый горада. Адкуль плаўнікі растуць Паводле звестак у дзяржаўных СМІ, ідэя стварэння кампазіцыі належыць маленькай дзяўчынцы па імені Аліна . Нібыта яна самастойна патэлефанавала на прамую лінію кіраўніку адміністрацыі Цэнтральнага раёна і распавя
Изображение
  Этнафатаграфія, дакументальныя фільмы і ўменне радавацца кожнаму дню. “Штодзень” паразмаўляў з былой журналісткай Ларысай Шчыраковай, якая стварае моду на этнафотасесіі Штодзень https://www.facebook.com/sztodzien   Як вы цяпер, чым займаецеся ў Гомелі? Я адкрыла ІП і зараз займаюся фотапаслугамі. Паколькі гэты рынак даволі насычаны спецыялістамі, выбрала такую нішу, як этнафатаграфія. І тут адчуванне, што я не проста манапаліст, але адзіны такі фатограф у Гомелі. Тут усё сышлося. Я — гісторык паводле адукацыі. З 1990-х гадоў, як патрапіла ў “Талаку”, пачала збіраць этнічныя рэчы: посцілкі, ручнікі, адзенне. На цяперашні момант у мяне вялікая калекцыя, таму ёсць усё для добрых здымкаў. Таксама збіраюся здымаць сямейны гісторыі.   Падчас фотасетаў адбываецца узаемаабмен інфармацыяй. Большасць, канечне, я распавядаю, але штосьці новае і я даведваюся. Напрыклад, як правільна завязваць хустку. Я не з вёскі, мая маці хустку не насіла, я нічога пра гэта не ведаю. А цяпер я можа ўжо пяць в
Изображение
  “Адкрыццяў мора! І развенчаных міфаў таксама!” Як рэпрэсаваны гомельскі гісторык займаецца пошукамі сенсацыйных знаходак у польскіх архівах Падпісвайцеся на наш канал: https://t.me/shtodzien  https://www.facebook.com/sztodzien Яўген Малікаў. Фота: уласны архіў героя публікацыі Вядомы гомельскі гісторык, кандыдат мастацтвазнаўства і звольнены ўніверсітэцкі выкладчык Яўген Малікаў цяпер жыве ў Польшчы, куды ён з’ехаў пасля пераследу ў 2020 г. “Штодзень” паразмаўляў з ім пра жыццё ў Варшаве, архівы, і, канечне, Гомель. Як увогуле вашыя справы пасля ад’езду з Беларусі? У свой першы год у Польшчы я атрымаў стыпедыю Нямецкага гістарычнага інстытута ў Варшаве і займаўся вывучэннем драўлянай польскай архітэктуры – гэта такі працяг даследавання маёй асноўнай беларускай навуковай тэмы. Цудоўная была стажыроўка! Я ездзіў па розных музеях драўлянай архітэктуры, сустракаўся са спецыялістамі, працаваў з польскай літаратурай.  Паралельна вырашыў закрыць адзін гомельскі гештальт, якому ўжо больш за