Сообщения

Сообщения за май, 2022
Изображение
Гомель губляе сяброў: гарады-пабрацімы адмаўляюцца ад супрацоўніцтва з абласным цэнтрам Падпісвайцеся на наш канал: https://t.me/shtodzien https://www.facebook.com/sztodzien  Спіс афіцыйных гарадоў-пабрацімаў і гарадоў-партнёраў Гомеля налічвае 28 населеных пунктаў. Сярод іх як вядомыя гомельцам здаўна шатландскі Абердын, французскі Клермон-Феран, Чэске Будэёвіцэ, так і ўкраінскія Чарнігаў і Данецк ды безліч кітайскіх і расійскіх гарадоў. Аднак пасля пачатку ў Беларусі грамадска-палітычнага крызіса ў 2020 г. і няспынных рэпрэсій шматлікія гарады пачалі скасоўваць афіцыйнае сяброўства з горадам над Сожам. “Штодзень”  разбіраецца ў сітуацыі з гарадамі-пабрацімамі. Шатландскія госці ў Гомелі Як саветы з брытанцамі сябравалі Першымі афіцыйнымі гарадамі-пабрацімамі ў 1944 г. сталі амаль цалкам разбураный вайной савецкі Сталінград ды Ковентры ў Вялікабрытаніі. Менавіта тады брытанцы падрыхтавалі для сталінградцаў абрус, на якім былі вышыты імёны 830 жанчын Кавентры і мэра Эмілі Сміт . Н
Изображение
Беларусы ў логавішчы Zвера: гісторыі гомельцаў, якія сустрэлі вайну ў Маскве Падпісвайцеся на наш канал: https://t.me/shtodzien https://www.facebook.com/sztodzien  Да пачатку вайны многія беларусы звязвалі свае жыццёвыя планы з Масквой. Некаторыя рабілі з сталіцы РФ кар’еру дзесяцігоддзямі, хтосьці набываў маёмасць і гадаваў дзяцей. Аднак з нападам Расеі на Украіну суайчыннікі ўсвядомілі, што перспектываў у гэтай дзяржавы няма. “Штодзень” запісаў гісторыі гомельцаў -- 38-гадовай Ганны і 36-гадовага Андрэя. Маладая жанчына пасля пачатку вайны кінула любімую працу, сабрала за рэчы за вечар і з’ехала ў адну з краін Еўразвязу. Андрэй, хоць і катэгарычна настроены супраць вайны, не можа з’ехаць з Масквы па сямейных прычынах. Мітынг на стадыёне Лужнікі ў падтрымку "спецаперацыі" ва Украіне. Фота: Вести Ганна, 38 год, нараджэнка Гомеля, майстар манікюра: Я пражыла ў Маскве амаль 11 год. У першы раз з’ехала туды праз цяжкую эканамічную сітуацыю на радзіме. І хоць я хацела першапа
Изображение
“Бясплатныя гурткі і абеды, 115 еўра на канцтавары, адсутнасць хатніх заданняў..." Як адрозніваецца вучоба школьнікаў у Беларусі і Люксембургу Падпісвайцеся на наш канал:  https://t.me/shtodzien https://www.facebook.com/sztodzien  Напрыканцы навучальнага года бацькі дзяцей беларускіх школ здаюць чарговыя грошы. Гэтым разам на рамонт класа. І гэта пры тым, што цягам года разнастайныя грашовыя зборы і так не спыняюцца. А калі дадаць сюды выдаткі на розныя кашулі і пінжакі, канцылярскія тавары, то па выніку набягае салідная сума. Вучні малодшых класаў вывучаюць "традыцыі БРПА". Ілюстрацыйнае фота Марыя Сталярова  – колішняя жыхарка Добруша, цяпер жыве ў Люксембургу, мае сына школьніка. “Штодзень” паразмаўляў з ёй, як у яе краіне арганізаваны адукацыйны працэс. Спойлер: у Люксембургу, для набыцця канцылярскіх тавараў кожны год выдаюць па 115 еўра на адно дзіця. З наступнага года абсалютна ўсе гурткі будуць бясплатнымі. Штодзень: У цябе сын у Беларусі хадзіў у школу? Ці
Изображение
Гамяльчанка, якая дапамагае ўкраінцам: "Пасля 24 лютага ўся дзейнасць сканцэнтравалася на бежанцах" Падпісвайцеся на наш канал:  https://t.me/shtodzien https://www.facebook.com/sztodzien  Жыхары Гомеля ўключыліся ў дапамогу ўцекачам з Украіны. Сярод іх – гамяльчанка Аксана Бяляева. Цяпер яна апекуецца дзвюма ўкраінскімі сем’ямі. “Штодзень” распытаў валанцёрку, каму яна дапамагае і навошта ёй усё гэта трэба.  Аксана Бяляева падчас наведвання знакамітага ландшафтнага заказніка "Ельня" Штодзень: Пытанне, якое цікавіць часта беларусаў: навошта ўсё гэтае валанцёрства трэба? Навошта свой час выдаткоўваць на гэта? Аксана Бяляева : Гэта цікава. Цікава маім дзецям, цікава майму мужу. Калі я толькі ўпершыню пачула пра валанцёрства, то ў мяне таксама было такое пытанне: што гэта за дурні, якія марнуюць свае рэсурсы на нейкае валанцёрства. Але калі ў мяне распачаліся свае родныя валанцёрскія праекты (на той момант не звязаныя яшчэ з уцекачамі), то я зразумела, што гэта адзін
Изображение
  Катрыншчык без рукі: у Навабеліцы вандалы пашкодзілі вядомую скульптуру Падпісвайцеся на наш канал:  https://t.me/shtodzien https://www.facebook.com/sztodzien  Скульптура катрыншчыка ў Навабеліцкім раёне Гомеля паспела стаць адным з рэдкіх прыкладаў цікавых гарадскіх адметнасцяў. Аднак стан, у якім яна знаходзіцца цяпер, цяжка назваць станоўчым: паўсюль шчыліны і расколы, а правую руку наогул адламалі. “Штодзень” разбіраўся ў прыгодах “старога катрыншчыка”. Першая ў свеце скульптура аднарукаму катрыншчыку У 2008 годзе ў скверы каля навабеліцкага Дома культуры ўстанавілі новую скульптуру — старога катрыншчыка (часам яго называюць "Сляпы катрыншчык"). Яе аўтарам стаў Вячаслаў Далгоў, які ўжо паспеў паставіць у Гомелі скульптуры клоўну Карандашу каля цырка, “першаму гамяльчаніну” на набярэжнай, пасажыру на валізцы каля вакзала ды пасажыру з клункамі каля аўтавакзала. Для большай інтэрактыўнасці ў скульптуры прадугледзелі рухомы элемент – ручку катрынкі. Кожны ахвотны мог за
Изображение
Адкуль растуць ногі ў гомельскіх насарогаў, альбо вартае жалю ўпарадкаванне азёр у Валатаве Падпісвайцеся на наш канал:  https://t.me/shtodzien https://www.facebook.com/sztodzien   Фігуры-тапіярыі жывёл у натуральную велічыню на каскадзе    азёр у Валатаве знаходзяцца ў абсалютова гаротным стане.        “Штодзень” выехаў на месца падзей, прыгадаў, як так сталася і паразважаў, што цяпер рабіць.   Валатаўскія сланы глядзяць на сваіх стваральнікаў з нямым дакорам Адкуль растуць ногі ў гомельскіх насарогаў Адміністрацыя Цэнтральнага раёна ўсталявала вечназялёныя фігуры жывёл яшчэ ў ліпені 2019 года. Менавіта тады ля азёраў з’явіліся тапіярыі бегемотаў, мядзведзяў, сланоў, коняў, насарогаў ды жырафа. Адмыслоўцы пад тапіярыямі разумеюць садоўніцкую практыку прыдання шматгадовым раслінам шляхам стрыжкі лістоты і галінак дрэў, кустоў і паўхмызнякоў адмысловай формы. Першыя ўзгадкі пра майстроў, якія стваралі падобныя вечназялёныя фігуры ў Еўропе, адносяцца да часоў Старажытнага Рыму. Небарака