Сообщения

Сообщения за август, 2022
Изображение
  Цмок, які не змог: прыгоды гомельскага “Валатазаўрыка” Падпісвайцеся на наш канал: https://t.me/shtodzien  https://www.facebook.com/sztodzien Той самы цмок, які не змог У пачатку жніўня на адным з Валатаўскіх азёраў Гомеля ўсталявалі незвычайную скульптуру. Аднак доўга тая не пратрымалася і хутка сышла пад ваду, пакінуўшы пра сябе хвалю прышпілаў і мемаў у сацыяльных сетках. Пасля вяртання “падводнага” цмока на месца гомельскі аналаг пачвары з шатландскага возера Лох-Нэс нават займеў адметную назву “Валатазаўрык”. Але меркаванні гомельцаў адносна яе падзяліліся – ад цалкам станоўчых да катэгарычна адмоўных. “Штодзень” разабраўся ў прыгодах новай гомельскай скульптуры, хвалі хейта і любові да яе ды ігнараванні ўладамі гісторыі і традыцый горада. Адкуль плаўнікі растуць Паводле звестак у дзяржаўных СМІ, ідэя стварэння кампазіцыі належыць маленькай дзяўчынцы па імені Аліна . Нібыта яна самастойна патэлефанавала на прамую лінію кіраўніку адміністрацыі Цэнтральнага раёна і распавя
Изображение
  Этнафатаграфія, дакументальныя фільмы і ўменне радавацца кожнаму дню. “Штодзень” паразмаўляў з былой журналісткай Ларысай Шчыраковай, якая стварае моду на этнафотасесіі Штодзень https://www.facebook.com/sztodzien   Як вы цяпер, чым займаецеся ў Гомелі? Я адкрыла ІП і зараз займаюся фотапаслугамі. Паколькі гэты рынак даволі насычаны спецыялістамі, выбрала такую нішу, як этнафатаграфія. І тут адчуванне, што я не проста манапаліст, але адзіны такі фатограф у Гомелі. Тут усё сышлося. Я — гісторык паводле адукацыі. З 1990-х гадоў, як патрапіла ў “Талаку”, пачала збіраць этнічныя рэчы: посцілкі, ручнікі, адзенне. На цяперашні момант у мяне вялікая калекцыя, таму ёсць усё для добрых здымкаў. Таксама збіраюся здымаць сямейны гісторыі.   Падчас фотасетаў адбываецца узаемаабмен інфармацыяй. Большасць, канечне, я распавядаю, але штосьці новае і я даведваюся. Напрыклад, як правільна завязваць хустку. Я не з вёскі, мая маці хустку не насіла, я нічога пра гэта не ведаю. А цяпер я можа ўжо пяць в
Изображение
  “Адкрыццяў мора! І развенчаных міфаў таксама!” Як рэпрэсаваны гомельскі гісторык займаецца пошукамі сенсацыйных знаходак у польскіх архівах Падпісвайцеся на наш канал: https://t.me/shtodzien  https://www.facebook.com/sztodzien Яўген Малікаў. Фота: уласны архіў героя публікацыі Вядомы гомельскі гісторык, кандыдат мастацтвазнаўства і звольнены ўніверсітэцкі выкладчык Яўген Малікаў цяпер жыве ў Польшчы, куды ён з’ехаў пасля пераследу ў 2020 г. “Штодзень” паразмаўляў з ім пра жыццё ў Варшаве, архівы, і, канечне, Гомель. Як увогуле вашыя справы пасля ад’езду з Беларусі? У свой першы год у Польшчы я атрымаў стыпедыю Нямецкага гістарычнага інстытута ў Варшаве і займаўся вывучэннем драўлянай польскай архітэктуры – гэта такі працяг даследавання маёй асноўнай беларускай навуковай тэмы. Цудоўная была стажыроўка! Я ездзіў па розных музеях драўлянай архітэктуры, сустракаўся са спецыялістамі, працаваў з польскай літаратурай.  Паралельна вырашыў закрыць адзін гомельскі гештальт, якому ўжо больш за
Изображение
“Попыт на беларускамоўныя коміксы расце”. Як гомелец папулярызуе беларускую мову з дапамогай коміксаў Падпісвайцеся на наш канал: https://t.me/shtodzien  https://www.facebook.com/sztodzien   10 гадоў таму гомельскі менеджар Сяргей Козыраў пачаў перакладаць коміксы на беларускую мову, а потым выкладаць іх для агульнага карыстання. За гэты час ён апублікаваў больш за 400 коміксаў на роднай мове. Сяргей Козыраў. Фота: архіў героя публікацыі З якога года пачаў перакладаць коміксы на беларускую мову? Я пачаў перакладаць коміксы з 2012 года, то бок займаюся гэтым каля 10 год. Чаму пачаў гэта рабіць? Па-першае, таму што сам захапляўся коміксамі з дзяцінства. Па-другое, пачалася новая хваля зацікаўленасці коміксамі ў краіне. Я выпадкова пазнаёміўся з чалавекам з Астраўца, які паказаў мне сайты, на якіх іншыя людзі выкладваюць пераклады коміксаў, але яны рабілі гэта па-расейску. Я зразумеў, што ў мяне ёсць пэўныя магчымасці і здольнасці, каб не толькі афармляць, але і перакладаць. Я паду
Изображение
 “Не бацька ён болей”. Шчырыя аповеды тых, у каго канфлікт са сваякамі на глебе палітыкі Падпісвайцеся на наш канал: https://t.me/shtodzien  https://www.facebook.com/sztodzien Вайна ва Украіне і палітычны крызіс у самой Беларусі развялі па розныя бакі барыкад многія сем’і. Карыстальнікі сацыяльных сетак дзеляцца, як палітычная сітуацыя стала нагодай для канфліктаў са сваякамі. Хтосьці спрабуе проста не размаўляць пра палітыку. А хтосьці разрывае стасункі надоўга.  Некаторыя беларускія сем'і рассварыліся яшчэ ў 2020-м, калі пачаліся масавыя акцыі пратэсту Гамяльчанка Таццяна Кублашвілі , якая праз рэпрэсіі вымушаная была пакінуць Белаусь, распавяла “Штодню” пра свае няпростыя адносіны са сваім бацькам. “Бери детей, возвращайся в Гомель!” Такія словы я пачула ад свайго бацькі 3 красавіка, потым — 30 красавіка, і павінна была пачуць зноў учора, але, на шчасце, мы ўвечары былі на шпацыры і прапусцілі выклік. Амаль год, пакуль мы былі ў Польшы, ён ані разу не патэлефанаваў і не на