Сообщения

Сообщения за июль, 2022
Изображение
БТ зняло прапагандысцкі сюжэт пра ўкраінскіх уцекачоў, кепскіх валанцёраў і прадажных журналістаў. Навошта ім гэта патрэбна?  Падпісвайцеся на наш канал: https://t.me/shtodzien  https://www.facebook.com/sztodzien Беларускае дзяржаўнае тэлебачанне выпусціла прапагандысцкі сюжэт пра ўкраінскіх уцекачоў, якіх нібыта падманулі “экстрэмісты з незалежных СМІ” і “выкарысталі” валанцёры з мясцовага чату. Валанцёры (якія насамрэч збіралі неабходныя рэчы для ўкраінскай сям’і) выстаўляюцца ў сюжэце ледзь не махлярамі. А незалежны журналіст увогуле паказаны ледзь не самым галоўным злачынцам у гэтай сітуацыі з бежанцамі. Насамрэч незалежны журналіст, які звязаўся з бежанкай, накіраваў жанчыну ў тэматычны тг-чат, дзе ёй дапамаглі неабыякавыя жыхары Гомельшчыны. Але дзяржСМІ праўда не цікавіць. Яны, калі рыхтуюць падобныя сюжэты, пераследуюць зусім іншыя задачы. Той, каму цікава, знойдзе гэты самы сюжэт на прасторах інтэрнэту. “Штодзень” прааналізаваў відэаматэрыял з пункту гледжання прапагандысцкаг
Изображение
"Мне б вельмі хацелася вярнуцца ва Украіну". Паэт Алесь Плотка распавядае пра сваю эвакуацыю з Украіны і беларуска-ўкраінскія разборкі Падпісвайцеся на наш канал: https://t.me/shtodzien  https://www.facebook.com/sztodzien Алесь Плотка Алесь, ты стаў багата публікаваць вершаў у апошні час. Ці можна сказаць, што драматычныя падзеі, якія адбываюцца ў нашай частцы планеты, стымулююць творчасць?  Ну, не так багата вершаў напісаў насамрэч... Трошкі з’явілася новых вершаў, бо былі падзеі вельмі ўзрушлівыя, якія кранулі сэрца бадай кожнага беларуса. Не магу сказаць, што паток прама вершаў, але нешта пішацца. Безумоўна, адбываюцца падзеі, якія ўплываюць на творчасць. Гэта ўсё ўзрушвае цябе, адразу нейкія ваенныя метафары ўзнікаюць. Гэта проста выбухі свядомасці і эмоцыі. З Настай Кудасавай, якая неяк гаварыла, што цяпер час для напісання вершаў, я магу пагадзіцца. Насуперак усяму трэшу, багата для каго з творчых людзей у такі цяжкі час ёсць магчымасць сябе рэалізаваць. Можа, гэта дл
Изображение
Што сніцца гомельцам у эміграцыі? “Штодзень” паразмаўляў пра асноўныя сюжэты сноў і разабраў іх з дапамогай псіхолага Падпісвайцеся на наш канал: https://t.me/shtodzien  https://www.facebook.com/sztodzien    Гомельцы пратэстуюць супраць праўладнай акцыі прадпрыемства "Гомсельмаш" у 2020 годзе Вольга Павук, блогер, актывістка з Рудабелкі (Акцябрскі), Гомельская вобл. Пасля актыўнага ўдзелу ў выбарчай кампаніі 2020 г. разам з мужам Андрэем Павуком была вымушана з’ехаць з Беларусі, цяпер жыве ў Вільні:  Першы год як мы пераехалі — нам нічога, звязанага з падзеямі 2020-га ў Беларусі, увогуле не снілася. Але дзесьці праз год нам абодвум пачалі сніцца вось гэтыя сюжэты — нібы мы невядома як патрапілі дадому, і раптам разумеем — ўсё, нас назад ніхто не выпусціць, трэба хавацца. Ёсць яшчэ адзін часты сцэнарый: я дома, за мной прыехалі, машына міліцыі ўжо ў двары і бегчы няма куды.  Таксама быў вельмі цікавы сон, які ўразіў мяне адчуваннем рэальнасці. Прыснілася “перамяшаная”
Изображение
Зябраўка пад расейскім кантролем. Мясцовы жыхар: “Гэта ўсё падобна на страшны сон” Падпісвайцеся на наш канал: https://t.me/shtodzien  https://www.facebook.com/sztodzien    Паводле інфармацыі ўкраінскага Генштаба, Беларусь перадала пад поўны кантроль РФ вайсковы аэрадром Зябраўка, што каля Гомеля. “Штодзень” паразмаўляў з жыхаром Зябраўкі Іванам З. (імя змененае ў мэтах бяспекі) пра тое, як цяпер жывецца ва ўмовах акупацыі. Так выглядаў былы вайсковы аэрадром Зябраўка 8 год таму Штодзень: Ці кантактуюць расейскія вайскоўцы з мясцовым насельніцтвам? Іван: Кантактуюць. У Зябраўцы ж шмат былых вайскоўцаў-адстаўнікоў (да 1994 года знаходзіўся авіяполк, які падпарадкоўвася наўпрост Маскве – заўв. рэд.). Як паводзілі сябе расейскія вайскоўцы? Ну, я не чуў, каб кагосьці згвалцілі ці пакрыўдзілі. Бо там жа адмысловы кантынгент знаходзіцца. Штодзень: Як ставіцца мясцовае насельніцтва да расійскіх войск? Іван: Моладзь уся супраць. Лічыць іх акупантамі. Майго ўзросту (сярэдняга) – па-рознаму