Сообщения

Сообщения за сентябрь, 2022
Изображение
Гомельскі афіцэр: "Я ўспрымаю з усмешкай пазбаўленне звання" Падпісвайцеся на наш канал: https://t.me/shtodzien  https://www.facebook.com/sztodzien Аляксандр Лукашэнка пазбавіў воінскіх званняў некалькі дзясяткаў афіцэраў. Сярод іх -- афіцэр запасу з Гомеля Аляксандр Пануца , які двойчы звяртаўся да людзей у форме з заклікам не ўдзельнічаць у вайне супраць Украіны. Навіна пра пазбаўленне воінскага звання стала для старэйшага лейтэнанта запаса Аляксандра Пануцы сюрпрызам. “Штодзень” распытаў былога вайскоўца пра тое, як ён ставіцца да таго, што апынуўся ў кампаніі Валерыя Сахашчыка і іншых сапраўдных афіцэраў. Аляксандр Пануца падчас аднаго са сваіх антываенных відэазваротаў Ці стала навінай пазбаўленне звання? Гэта для мяне стала навінай. Да вашага паведамлення не ведаў, што мяне пазбавілі воінскага звання. Але гэта, відавочна, прызнанне маёй апазіцыйнай і антываеннай дзейнасці, звязанай з падзеямі 2020 года і вайной ва Украіне. З іншага боку, нічога новага. Ёсць інфармацы
Изображение
"Хацелася б, каб у Гомелі быў гістарычны герб". Гомельскі навуковец шукае ў замежных архівах першапачатковую выяву герба Падпісвайцеся на наш канал: https://t.me/shtodzien  https://www.facebook.com/sztodzien Гомель адсвяткаваў сваё 880-годдзе — менавіта столькі год таму горад упершыню ўзгадваецца ў Іпацьеўскім летапісе, у 1142 годзе. Як і кожны буйны беларускі горад, Гомель мае афіцыйны герб — рысь у блакітным полі. Але ці гістарычны гэта герб? І чаму шматлікія гомельцы, кажучы пра герб Гомеля, маюць на ўвазе белы крыж на чырвоным фоне? “Штодзень” звярнуўся да вядомага гомельскага гісторыка Яўгена Малікава , каб ён распавёў пра гербы Гомеля — афіцыйны і гістарычны. Яўген Малікаў працуе ў замежных архівах Распавядзіце, калі ласка, пра гісторыю афіцыйнага герба Гомеля. Сучасны афіцыйны герб Гомеля зацвержаны ў канцы XVIII ст. На той час гарады усёй Беларусі былі далучаны да Расейскай імперыі і пераходзілі на ўласцівае гэтай дзяржаве адмінстрацыйнае кіраванне. У некаторых стараж