Сообщения

Сообщения за июнь, 2022
Изображение
“Жанчыны ў штанах трапляюць у пекла” Падпісвайцеся на наш канал: https://t.me/shtodzien  https://www.facebook.com/sztodzien    Як змянілася жыццё вядомага трэвел-фатографа Юрыя Бірукова пасля 2020 года? Ці “забілі” смартфоны мастацтва фатаграфіі? Як замежным вандроўнікам працаваць у аўтарытарных краінах? Чаму блогер Варламаў канцэнтруецца на негатыве, а перадача “Орел и Решка” -- падробка? Пра гэта і іншае чытайце ў гутарцы “Штодня” з Юрыем Біруковым. Юрый Бірукоў падчас аднаго са сваіх падарожжаў Штодзень: Як вашае жыццё змянілася пасля 2020 года? Юрый Бірукоў: Канешне, абыякавым мяне той год не пакінуў. Жыццё змянілася на “да” і “пасля”. Многія сябры з’ехалі за мяжу. Жарсці, здаецца, трошкі суцішыліся, але трывога адчуваецца дагэтуль. На творчасці тыя падзеі ніяк не адлюстравалася, але жыццё, як і ва ўсіх беларусаў, сапраўды змянілася. Штодзень:  Вы гаворыце, што не адбіліся падзеі 2020 года на творчасці, але многія калегі, літаратары і мастакі з’ехалі з Беларусі, сказалі, што н
Изображение
Спрут “Рассупрацоўніцтва”, альбо як у Гомелі зачышчаецца Беларушчына Падпісвайцеся на наш канал: https://t.me/shtodzien  https://www.facebook.com/sztodzien    На месца зачышчанага ўладамі поля беларускай грамадзянскай супольнасці прыйшлі расейскія арганізацыі. Напрыклад, у Гомелі ліквідавалі нават найстарэйшую краяўнаўчую арганізацыю “Талака”, затое прадстаўніцтва "Рассупрацоўніцтва" – “Рускі дом” – вельмі лёгка пускаюць ва ўсе адукацыйныя ўстановы абласнога цэнтра. Больш за тое, “Рускі дом” становіцца партнёрам амаль усіх грамадскіх і культурніцкіх мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў горадзе. А яшчэ яны абсалютна адкрыта выдаюць мінігранты. Ілюстрацыйнае фота У Гомелі налічваецца 75 установаў сярэдняй адукацыі. І як мінімум з 10 з іх сістэмна супрацоўнічае “Рускі дом”. Гэта не ўлічваючы дзіцячыя садкі, мастацкую школу, ліцэй МНС і ліцэй будаўнікоў. Усё тое, што раней праводзілі беларускія грамадскія арганізацыі, замянілі мерапрыемствамі з расейскім ідэалагічным напаўненн
Изображение
“Петыцыя "Мільён подпісаў за Беларусь у ЕЗ” -- гэта віртуальны варыянт мірнага маршу" П адпісвайцеся на наш канал: https://t.me/shtodzien  https://www.facebook.com/sztodzien     "Штодзень" распытаў каардынатарку кампаніі "Мільён подпісаў за Беларусь у ЕЗ" Вольгу Павук пра тое, ці задаволеная яна дынамікай збору подпісаў і для чаго ўвогуле варта падпісаць петыцыю . Каардынатарка кампаніі “Мільён подпісаў за Беларусь у ЕЗ” Вольга Павук Штодзень: Пры якіх абставінах узнікла ідэя петыцыі ў падтрымку еўрапейскага шляху Беларусі? Вольга Павук: Ідэя петыцыі ўзнікла ў сакавіку ў межах Форума Каліноўскага ў Вільні (Форум Каліноўскага -- сустрэча экспертаў і палітыкаў па тэматыцы Беларусі, арганізаваная літоўскім сеймам -- заўвага рэд.). У той момант ва Украіне пачалася вайна, таму беларуская тэма адышла, натуральна, на другі план. Варта сказаць, што ў тыя дні з тэрыторыі нашай краіны ўвесь час па Украіне запускалі ракеты, таму Беларусь не выглядала добра. І паўста
Изображение
Калектыўная віна як хімера, альбо чаму ахвяры не могуць несці адказнасць за чужыя правіны Падпісвайцеся на наш канал: https://t.me/shtodzien https://www.facebook.com/sztodzien  Акцыя гомельскіх партызанаў у падтрымку Украіны. Людзі, якія выходзяць на такія акцыі ў Беларусі, надзвычай рызыкуюць. Вы спрабавалі напісаць камент у падтрымку Украіны на ўкраінскім рэсурсе? Асабіста мне прыляталі такія адказы: “Колькі цынізму! Ідзіце лепш з Мазыра ракетамі пастраляйце!” “Вашая гуманітарка мёртвым не патрэбная” “Дык што вы на канапе сядзіце? Айда Данецк вызваляць! Слабо?” “Ведаем мы вас, беларусікаў” Калі мысліць такімі катэгорыямі, то выходзіць, што ўсё без выключэння цыганы – злодзеі, галандцы – наркаманы, індыйцы – жабракі, габрэі – махляры, арабы – тэрарысты і гэтак далей. Паўсюль злыдні і ворагі. Днямі я адфрэндзіла ўкраінку, якая хвалілася тым, што на дзіцячай пляцоўцы Палтавы давяла да слёз шасцігадовую рускую дзяўчынку апавяданнямі пра тое, што яна і яе бацькі вінаватыя ў