“Не бацька ён болей”. Шчырыя аповеды тых, у каго канфлікт са сваякамі на глебе палітыкі
Падпісвайцеся на наш канал: https://t.me/shtodzien
https://www.facebook.com/sztodzien
Вайна ва Украіне і палітычны крызіс у самой Беларусі развялі
па розныя бакі барыкад многія сем’і. Карыстальнікі сацыяльных сетак дзеляцца,
як палітычная сітуацыя стала нагодай для канфліктаў са сваякамі. Хтосьці
спрабуе проста не размаўляць пра палітыку. А хтосьці разрывае стасункі
надоўга.
![]() |
Некаторыя беларускія сем'і рассварыліся яшчэ ў 2020-м, калі пачаліся масавыя акцыі пратэсту |
Гамяльчанка Таццяна Кублашвілі, якая праз рэпрэсіі вымушаная
была пакінуць Белаусь, распавяла “Штодню” пра свае няпростыя адносіны са сваім
бацькам.
“Бери детей, возвращайся в Гомель!” Такія словы я пачула ад
свайго бацькі 3 красавіка, потым — 30 красавіка, і павінна была пачуць зноў
учора, але, на шчасце, мы ўвечары былі на шпацыры і прапусцілі
выклік. Амаль год, пакуль мы былі ў Польшы, ён ані разу не патэлефанаваў і
не напісаў нам. Але пачалася вайна. І вось я чую: “Беларусь – самое безопасное
место. Возвращайся!”. Які пахвальны клопат, толькі чамусьці я не дзякую за
яго, а пасылаю бацьку ўслед за расейскім ваенным караблём, туды, куды ідуць усе
аматары “рускага міра” і “вайнуразвязалаАмерыка”, “расеянеможапрайграць”. Усе,
калі ласка, праходзьце туды. І бацька таксама. Да і не бацька ён болей — клічам
яго паміж сабой зампалітам, кім ён гадоў 30 таму працаваў у аэрапорце.
Зампалітам быў, зампалітам і застаўся. Злачынства супраць чалавечнасці —
гэта злачынства супраць чалавечнасці. Забойства нявінных — гэта забойства
нявінных, незалежна, родзічы яны табе ці не.
Ці спадзяюся я на нейкае паразуменнне? Шчыра кажучы, не.
Гэтыя пытанні ўжо былі заданыя ў іншай форме, і зампаліт застаўся зампалітам,
перестаўшы быць татам. Ён нават грузінам і беларусам быць перестаў, бо зганьбіў
абодзьве паловы сваёй крыві: і грузінскую, і беларускую. Яго сям’я — гэта
салаўёў з кіселёвым, такім быў яго выбар. Можна лічыць мяне жорсткай, я
нават не буду гэтага адмаўляць. Але я не маю ані рэсурсу, ані жадання рабіць
выгляд, што лічу дапушчальнымі кантакты з людаедамі. Не цяпер. Можа нават
ніколі.
![]() |
Вайна ва Украіне развялі па розныя бакі барыкад многія беларускія сем’і |
Важны момант, які я хацела б растлумачыць: У 2020 мой тата годзе займаў больш мяккую пазыцыю наконт выбараў і пратэстаў. Я бы назвала яе папросту камфармісцкай, бо зводзілася яна да тэзы “я на баку сілы”. А сілу, у яго разуменні, мае той, у каго дубінкі і аўтазакі. Я памятаю, як яго рыторыка станавілася больш жорсткай і абрастала прапагандысцкімі штампамі па меры нарастання жорсткасці ў рыторыцы расейскай прапаганды наконт беларускага пытання. (Мяркую, што беларускую прапаганду ён не глядзіць, бо яе узровень занадта нізкі). Але я не схільна апраўдваць бацьку замбаваннем блакітнага экрана.
Ён чалавек адукаваны, эрудзіраваны, начытаны, я б казала, што ягоны інтэлект значна вышэй за сярэдні. Таму пры ўсём жаданні нельга сказаць, што прапаганда цалкам маніпулюе яго пазіцыяй, і апраўдваць яго тым, што “дурню задурылі галаву”. Не, гэта ягоны выбар, больш, ці менш усвядомлены. І ад гэтага становіцца балюча, калі твой родны даволі разумны чалавек прымае бок экзістэнцыйнага зла, перастае бачыць простыя рэчы і называць іх сваімі імёнамі.”
Даведка. Таццяна Кублашвілі – гомельская актывістка і былая
выкладчыца БелДУТа. Жанчына звольнілася ў знак пратэста ўвесну 2021 г. і
з’ехала з сям’ёй з Беларусі. Зараз яна разам з мужам і дзецьмі жыве ў Польшчы.
Пра канфлікты паміж сваякамі праз палітыку распавяла і
Кацярына:
“Мае бацькі актыўна падтрымлівалі пратэсты ў 2020-м годзе, у
адрозненне ад брата маёй маці, які з’яўляецца мясцовым чыноўнікам. Дзеці
дзядзькі цяпер працуюць у дзяржаўных структурах і ў міліцыі, яны ўдзельнічалі ў
прадзяржаўных мітінгах у жніўні 2020 г., працягваюць гэта рабіць і цяпер. Пасля
пачатку расейскай ваеннай агрэсіі ва Украіне, я з’ехала ў Літву, а мая сястра з
дзецьмі – у Польшчу. Сям’я дзядзькі перастала зносіцца з намі, з нашай
сям’ёй, а сам дзядзька пасварыўся з сястрой (то бок з маёй маці) праз
“спецаперацыю”, аперуючы тым, што ва Украіне фашысты, а мая маці глядзіць не
тое тэлебачанне. Абсурд дасягнуў вышэйшай кропкі, калі ў госці прыехаў адзіны
блізкі родзіч са старэйшага пакалення, які ўсё жыццё пражыў у Латвіі. Ніхто з
прадстаўнікоў дзядзькінай сям’і, ні ён сам не толькі не прыехалі ў госці, але
нават не патэлефанавалі.”
![]() |
Марк Мядзведзеў, якога не зразумеў бацька |
У 2020 годзе разгарэўся канфлікт паміж гомельцам Віталіем
Мядзведзевым і ягоным сынам Маркам, байцом ММА, які выйшаў на рынг святкаваць
перамогу з бел-чырвона-белым сцягам. У адказ ягоны бацька запісаў відэа на фоне
сцяга БССР, у якім заявіў, што не мае дачынення да пратэстаў, а на святы
вывешвае трохметровы сцяг СССР. Да відэазварота ён далучыў фрагмент з фільма
пра Тараса Бульбу. (Нагадаем, у Гогаля Тарас Бульба забівае свайго сына са
словамі “Я цябе спарадзіў, я цябе і заб'ю!”).
Штодзень
Падпісвайцеся на наш канал: https://t.me/shtodzien
https://www.facebook.com/sztodzien
Комментарии
Отправить комментарий