
Цмок, які не змог: прыгоды гомельскага “Валатазаўрыка” Падпісвайцеся на наш канал: https://t.me/shtodzien https://www.facebook.com/sztodzien Той самы цмок, які не змог У пачатку жніўня на адным з Валатаўскіх азёраў Гомеля ўсталявалі незвычайную скульптуру. Аднак доўга тая не пратрымалася і хутка сышла пад ваду, пакінуўшы пра сябе хвалю прышпілаў і мемаў у сацыяльных сетках. Пасля вяртання “падводнага” цмока на месца гомельскі аналаг пачвары з шатландскага возера Лох-Нэс нават займеў адметную назву “Валатазаўрык”. Але меркаванні гомельцаў адносна яе падзяліліся – ад цалкам станоўчых да катэгарычна адмоўных. “Штодзень” разабраўся ў прыгодах новай гомельскай скульптуры, хвалі хейта і любові да яе ды ігнараванні ўладамі гісторыі і традыцый горада. Адкуль плаўнікі растуць Паводле звестак у дзяржаўных СМІ, ідэя стварэння кампазіцыі належыць маленькай дзяўчынцы па імені Аліна . Нібыта яна самастойна патэлефанавала на прамую лінію кіраўніку адміністрацыі Цэнтральнага р...