
“Жанчыны ў штанах трапляюць у пекла” Падпісвайцеся на наш канал: https://t.me/shtodzien https://www.facebook.com/sztodzien Як змянілася жыццё вядомага трэвел-фатографа Юрыя Бірукова пасля 2020 года? Ці “забілі” смартфоны мастацтва фатаграфіі? Як замежным вандроўнікам працаваць у аўтарытарных краінах? Чаму блогер Варламаў канцэнтруецца на негатыве, а перадача “Орел и Решка” -- падробка? Пра гэта і іншае чытайце ў гутарцы “Штодня” з Юрыем Біруковым. Юрый Бірукоў падчас аднаго са сваіх падарожжаў Штодзень: Як вашае жыццё змянілася пасля 2020 года? Юрый Бірукоў: Канешне, абыякавым мяне той год не пакінуў. Жыццё змянілася на “да” і “пасля”. Многія сябры з’ехалі за мяжу. Жарсці, здаецца, трошкі суцішыліся, але трывога адчуваецца дагэтуль. На творчасці тыя падзеі ніяк не адлюстравалася, але жыццё, як і ва ўсіх беларусаў, сапраўды змянілася. Штодзень: Вы гаворыце, што не адбіліся падзеі 2020 года на творчасці, але многія калегі, літаратары ...