
БТ зняло прапагандысцкі сюжэт пра ўкраінскіх уцекачоў, кепскіх валанцёраў і прадажных журналістаў. Навошта ім гэта патрэбна? Падпісвайцеся на наш канал: https://t.me/shtodzien https://www.facebook.com/sztodzien Беларускае дзяржаўнае тэлебачанне выпусціла прапагандысцкі сюжэт пра ўкраінскіх уцекачоў, якіх нібыта падманулі “экстрэмісты з незалежных СМІ” і “выкарысталі” валанцёры з мясцовага чату. Валанцёры (якія насамрэч збіралі неабходныя рэчы для ўкраінскай сям’і) выстаўляюцца ў сюжэце ледзь не махлярамі. А незалежны журналіст увогуле паказаны ледзь не самым галоўным злачынцам у гэтай сітуацыі з бежанцамі. Насамрэч незалежны журналіст, які звязаўся з бежанкай, накіраваў жанчыну ў тэматычны тг-чат, дзе ёй дапамаглі неабыякавыя жыхары Гомельшчыны. Але дзяржСМІ праўда не цікавіць. Яны, калі рыхтуюць падобныя сюжэты, пераследуюць зусім іншыя задачы. Той, каму цікава, знойдзе гэты самы сюжэт на прасторах інтэрнэту. “Штодзень” прааналізаваў відэаматэрыял з пункту гледжання прапаг...